
1 ліпеня ў дашкольнай установе адукацыі "Яслі-сад №4 г.Скідзеля" праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці. Мерапрыемствы накіраваны на фарміраванне ўстойлівай цікавасці да гістарычных і культурных каштоўнасцей беларускага народа. З мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў праведзены: маляванне "Люблю цябе, Беларусь"; чытанне вершаў, прыказак, прымавак аб Беларусі; дыдактычная гульня " Складзі карту Беларусі"; разгляданне альбомаў "Краіна, у якой мы жывем"; фізкультурна-музычная хвілінка "Няхай радуюцца дзеці на нашай планеце".