Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Дзеці наведалі ўчастак для галасавання ў Скідзелі

Вучні 2-х класаў сярэдняй школы № 2 Скідзеля наведалі з экскурсіяй участак для галасавання ў сваім раёне.

27 лютага ў нашай краіне пройдзе рэферэндум па пытанні ўнясення змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Таму на інфармацыйных гадзінах настаўнікі пазнаёмілі вучняў 2-х класаў са значэннем слова “рэферэндум”. Дзеці пачулі пра тое, што ў кожнага чалавека ёсць правы і абавязкі, што рэалізаваць права на непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы можна праз рэферэндум. Гэта выклікала жывую цікавасць, таму вучні разам са сваімі класнымі кіраўнікамі пабывалі на экскурсіі на Першамайскім участку для галасавання № 3 Скідзеля.

Дзеці ўважліва вывучалі ўзоры бюлетэняў для галасавання, даведаліся, з якога ўзросту можна галасаваць, жыхары якіх вуліц могуць прагаласаваць на гэтым пэўным участку, а для гэтага неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу.

Пакуль другакласнікі не маюць права на ўдзел у галасаванні. Правам датэрміновага галасавання скарысталіся іх настаўнікі і прадэманстравалі перад дзецьмі працэдуру галасавання.

У выніку юныя назіральнікі паабяцалі вярнуцца на выбарчы ўчастак 27 лютага разам з бацькамі, а калі падрастуць – абавязкова будуць самі прымаць удзел у галасаванні. 

Источник:https://ng-press.by/

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика