
76 гадоў мы жывём пад мірным небам, будуем дамы, збіраем ўраджай, выхоўваем дзяцей. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але памяць аб Вялікай Перамозе нашага народа застаецца ў нашых сэрцах.
Май – гэта перыяд, калі ўся прырода расцвітае, быццам гаворыць «прывітанне» жыццю. І нездарма так гістарычна атрымалася, што Дзень Перамогі мы святкуем у гэты месяц.
Ад бацькоў і педагогаў залежыць, якімі вырастуць нашы дзеці, ці будуць ганарыцца краінай, у якой нарадзіліся, ці будуць памятаць і шанаваць подзвіг сваіх продкаў. Але з чаго пачаць? Як правільна расказаць дзецям аб вайне? Як зрабіць так, каб дзеці з маленства маглі зразумець, што мір – гэта самае важнае, што ёсць на нашай зямлі.
З гэтай мэтай у ДУА “Яслі-сад аграгарадка Квасоўка” правялі акцыю “76 год пад мірным небам”. У ходзе акцыі была аформлена тэматычная фотазона. Выхаванцы старшай групы падрыхтавалі танец “Журавы” (муз.Я.Френкеля, сл.Р.Гамзатава), а выхаванцы сярэдняй групы прачыталі патрыятычныя вершы на ваенную тэматыку.
Правядзенне акцыі дазволіла стварыць умовы для выхавання ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну, за подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.