Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца  Міжнародны дзень роднай мовы

У мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі  Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады прапануецца арганізаваць шырокае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў 2022 годзе.

Ва ўстановах адукацыі ў межах тыдня (дэкады) беларускай мовы рэкамендуецца арганізаваць правядзенне:

акцый “Гавары са мной па-беларуску”;

конкурсаў чытальнікаў вершаў і выканаўцаў музычных твораў на вершы беларускіх пісьменнікаў, уласных твораў, прысвечаных мове;

конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”;

конкурс сачыненняў-эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”;

мерапрыемстваў, кніжных выстаў, прысвечаных творчасці пісьменнікаў-юбіляраў;

творчых сустрэч з пісьменнікамі Гродзеншчыны, у тым ліку з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій;

конкурсаў малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў;

тэатралізаваных пастановак і іншых мерапрыемстваў.

Прапануецца ў перыяд з 19 па 22 лютага забяспечыць размяшчэнне навінаў на сайтах устаноў адукацыі, аддзелаў (упраўленняў) адукацыі (адукацыі, спорту і турызму) райгарвыканкамаў, устаноў адукацыі пераважна на беларускай мове.

У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы для педагагічных работнікаў, бацькоў і іншых прадстаўнікоў грамадскасці 21 лютага 2022 года праводзіцца Гродзенскі абласны дыктант.

Мэта – папулярызацыя беларускай мовы, удасканаленне ведаў удзельнікаў па беларускай мове.

Удзел у дыктанце – дабраахвотны.

Удзельнікі – педагагічныя работнікі, бацькі вучняў, грамадскасць.

Тэкст дыктанта і бланкі для напісання дыктанта можна будзе спампаваць на сайце галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, або на сайце інстытута (groiro.by) 21.02.2022 з 9.00.

Звяртаем ўвагу, што ў 2022 годзе прапануецца дыстанцыйнае далучэнне да напісання дыктанта: для гэтага на сайце інстытута будзе размешчаны відэаролік з прафесійным прачытаннем дыктанта.

Фота момантаў напісання і самаправеркі дыктанта рэкамендуецца размясціць на сайтах ўстаноў адукацыі, аддзелаў (упраўленняў) адукацыі (адукацыі, спорту і турызму) райгарвыканкамаў, у рэгіянальных сродках масавай інфармацыі, лепшыя ад раёна накіраваць для размяшчэння на сайце дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны істытут развіцця адукацыі” (электронны адрас groiro@mail.grodno.by).

Рэкамендуецца правесці ў лютым 2022 г. ва ўстановах адукацыі мерапрыемствы, прысвечаныя шырокаму святкаванню 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (акцыю “Чытаем класікаў разам”, конкурсы чытальнікаў твораў (урыўкаў з твораў) названых аўтараў), выступленні пераможцаў (удзельнікаў) размясціць на сайце ўстановы адукацыі, у сацыяльных сетках.

 

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика