Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Цікава ведаць

2 лістапада ў Беларусі адзначаецца народнае свята - Дзяды

Дзя́ды (белар. Дзяды, укр. Діди, польск. Dziady) — памінальныя дні (бацькоўскія суботы) ў народным календары беларусаў і ўкраінцаў, а таксама насельніцтва, якое мяжуе з беларускай тэрыторыяй (ПодляшшаСмаленшчынаАўкштайція).

Згодна вераванням, у гэтыя дні памёрлыя (дзяды, душы, бацькі) прыходзяць у свае хаты на памінальную вячэру (якая таксама можа называцца дзяды).

Абрад памінання праводзіцца некалька разоў на працягу года, звычайна ў суботу. З прыняццем хрысціянства славянскіх народаў гэтыя абрады пераасэнсаваны і атаясамлены з бацькоўскімі суботамі – так і існуюць па сённяшні час. Менавіта таму цяжка вызначыць паходжанне тых ці іншых абрадавых дзеянняў з хрысціянскай ці язычніцкай традыцыі.

Дзяды адзначаліся ў сваёй хаце ў чаканні прыходу душ продкаў у госці – гэта асноўнае адрозненне ад радуніцы (памінальны дзень вясной), калі хадзілі памінаць на могілкі.

У цэнтральным Палессі Дзяды адзначаюць два дні (пятніцу і суботу, яны  называліся Дзедава пятніца і Бабіна субота, або проста Дзяды і Бабы) — у пятніцу гатуюць посную памінальную вячэру, а ў суботу скаромны (з яечняй, салам і малочнымі блюдамі) абед раней за звычайны ці нават сняданне.

У гэтыя дні падаецца памінальная ежа, якая павінна быць гарачай, каб духі маглі дыхаць парам, які падымаецца ад стравы, прыгатаванай у іх гонар. На Дзяды накрывалі багаты стол, рыхтавалі 7, 9, 11 і болей абрадавых страў. Абавязковымі стравамі лічыліся куцця, клёцкі, яечня, мяса, аўсяны кісель і бліны. Адсюль і прымаўкі «На дзяды многа яды», «Наеўся, як на дзяды». Па звычаю, частку стравы клалі на асобную талерку для продкаў і на ноч са стала не прыбіралі.

Акрамя таго, на стол кладуць больш лыжак — для Продкаў. Прынята называць кожнага продка па імені.

Гэты абрад не раз прыцягваў увагу пісьменнікаў. Яшчэ два стагоддзі назад (1820) народны абрад памінання продкаў па-мастацку апісаны ў паэме Адама Міцкевіча «Дзяды».

Хтo вepны быў cтвapaльнiкy зямнoмy,
Пpыняты бyдзe тoй нa paйcкae yлoннe,
А xтo з нячыcтым жыў – пaтpaпiць y бяздoннe,
Taм cyджaнa cпaлiццa ўcямy злoмy

(Пepаклад Сepжa Мінcкeвічa)

 

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика