Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Бліц-апытванне: Што пра родную мову гавораць школьнікі?

Бліц-апытванне: Што пра родную мову гавораць школьнікі?

 Дар’я КУХТА, 8 клас: У Навасёлкаўскай школе вучуся першы год, да гэтага займалася ў гарадской. Нічога цяжкага не бачу ў тым, што навучанне вядзецца па-беларуску. Добра ведаю родную мову, і не толькі таму, што заўсёды старанна вучыла яе і мама працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Сама жыву ў горадзе, але часта прыязджаю да бабулі ў вёску, таму разумею мову і магу падтрымаць гаворку. У школе нават на перапынках мы гаворым па-беларуску. Бывае, запамятаю пераключыцца на рускую ў паўсядзёным жыцці. Сябры адносяцца нармальна. 

Дар’я СІНКЕВІЧ, 9 класс: Я магу гаварыць на беларускай мове не толькі ў школе, але і ў горадзе, мне не сорамна. Тата таксама гаворыць па-беларуску, мы часта з ім перакладваем розныя словы. На перапынках таксама ў нашай школе чуецца беларускамоўная гутарка, і не толькі сярод настаўнікаў, але і паміж школьнікамі. Нам падабаюцца беларускія гульні, напрыклад, “Мова”. Падчас яе неабходна супаставіць творы і пісьменнікаў. Гэта вельмі займальна.

 Саша ПАЎЛОВІЧ, 3 клас: У будучым я хачу стаць настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Я атрымліваю добрыя адзнакі па гэтых прадметах, люблю чытаць беларускія творы. Асабліва спадабалася апавяданне “Вельмі ветлівы Мікіта”. Мова – наша родная, таму я яе люблю. І так павінен рабіць кожны беларус.

 

 

Маргарыта КРЫШТОПІК, 8 клас: Беларуская мова – цудоўная, мілагучная, спакойная. Чаму на ёй не размаўляць? Мне здаецца, наша школа асаблівая, бо тут заўсёды чуем родную мову. Дарэчы, да цэнтралізаванага тэсціравання нас рыхтуюць і па-беларуску, і па-руску. Баюся, каб наша мова не знікла, таму трэба на ёй гаварыць. Дома магу так размаўляць, мой тата калісьці закончыў гэту школу, заўседы падтрымае гаворку.  А яшчэ люблю чытать беларускіх класікаў – Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Дануту Бічэль-Загнетаву.

grodroo.by © 2021 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика