Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Алімпіяда па фінансавай пісьменнасці

15 кастрычніка на базе Путрышкаўскай школы прайшоў раённы этап алімпіяды па фінансавай пісьменнасці. Алімпіяда праводзіцца штогод Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пад эгідай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з мэтай павышэння фінансавай пісьменнасці вучняў.

Асноўнымі задачамі алімпіяды з’яўляюцца:

развіццё фінансавай культуры і ўмацаванне фінанасавай дысцыпліны вучняў;

папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў;

стварэнне ўмоў для набыцця базавых ведаў, уменняў і навыкаў па фінансавай пісьменнасці;

Выяўленне адораных вучняў, развіццё іх здольнасцей.

У алімпіядзе прынялі ўдзел 24 вучні, якія прайшлі адбор на першым (школьным) этапе (102 ўдзельнікі).

Пераможцамі сталі:

Савіцкая Лізавета, вучаніца ХІ класа капцёўскай СШ (настаўнік Анішчанка Людміла Валянцінаўна);

Іванова Варвара, вучаніца Х класа Путрышкаўскай СШ (настаўнік Болдак В.У.);

Дыеў Аляксей Аляксеевіч, вучань Х класа Індурскай СШ (настаўнік Алясюк Віктар Сяргеевіч).

Пераможцы прымуць удзел у абласным этапе, які адбудзецца 19 лістапада.

Нашы віншаванні пераможцаў і іх настаўнікам!

 

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика