Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

8 верасня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень пісьменнасці

Штогод 8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасці (International Literacy Day), заснаваны 26 кастрычніка 1966 года на ХІV Генеральнай Канферэнцыі ЮНЕСКА. Галоўнай мэтай свята з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства да праблем пісьменнасці ў кантэксце чалавечай годнасці і правоў чалавека, а таксама з мэтай актывізацыі намаганняў для развіцця ўстойлівасці грамадства праз пісьменнасць.

8 верасня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень пісьменнасці

За больш чым 50 гадоў у справе ліквідацыі непісьменнасці зроблена дастаткова шмат: скарацілася з 25 % да 10 % колькасць маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў, якія не ўмеюць чытаць, пісаць і лічыць. Тым не менш, амаль 750 млн дарослых сёння застаюцца непісьменнымі. Напрыклад, у такіх краінах, як Нігер, Паўднёвы Судан, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Чад узровень пісьменнасці моладзі складае 40 % і менш. Міжнародная арганізацыя ЮНЕСКА ставіць за мэту да 2030 года поўнасцю ліквідаваць непісьменнасць сярод моладзі і сярод большай часткі дарослых людзей.

Міжнародны дзень пісьменнасці кожны год прысвячаецца пэўнай тэме. Сёлета гэта «Выкладанне і навучанне грамаце ва ўмовах крызісу COVID-19 і ў наступны перыяд» з наданнем асаблівай увагі ролі педагогаў і зменам метадаў выкладання. Гэтая тэма ахопіць пытанні навучання грамаце ў перспектыве навучання на працягу ўсяго жыцця і таму будзе засяроджана галоўным чынам на моладзі і дарослых. Як паўплываў крызіс COVID-19 на тых, хто займаецца распаўсюджаннем пісьменнасці сярод моладзі і дарослых, а таксама на тых, хто займаецца выкладаннем і навучаннем? Якія былі вынесены ўрокі? Якім чынам можна эфектыўна пазіцыянаваць навучанне пісьменнасці моладзі і дарослых у межах глабальных і нацыянальных мер у адказ і стратэгій па ўзнаўленні і ўмацаванні жыццястойкасці?

Вывучаючы гэтыя пытанні, Міжнародны дзень пісьменнасці 2020 года дасць магчымасць абдумаць і абмеркаваць тое, якім чынам інавацыйныя і эфектыўныя падыходы ў галіне выкладання і метадалогіі навучання могуць быць выкарыстаны ў праграмах па распаўсюджанні пісьменнасці сярод моладзі і дарослых для барацьбы з пандэміяй зараз і ў наступны перыяд.

ЮНЕСКА з дапамогай віртуальнай канферэнцыі ініцыюе ўсеагульную глабальную дыскусію з мэтай пераасэнсавання сферы выкладання і навучання грамаце моладзі і дарослых у перыяд пасля COVID-19 і дасягнення Чацвёртай мэты ўстойлівага развіцця.

НІА
па матэрыялах сайта https://ru.unesco.org

grodroo.by © 2021 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика