Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

30 кастрычніка 2019 года на базе СШ № 1 г. Скідзеля прайшоў семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

30 кастрычніка 2019 года на базе СШ № 1 г. Скідзеля прайшоў семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры  па тэме “Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры: метадычная кампетэнцыя настаўніка”.

Адкрыла семінар галоўны спецыяліст аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Святлана Аляксееўна Калугіна, якая абазначыла праблемнае поле семінара. З адукацыйнай прасторай установы адукацыі прысутных пазнаеміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ала Іванаўна Карповіч.

На ўрок у 10 “А” класе па тэме “Прынцыпы напісання арфаграфіі. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных о0,э-а, е,ё-я.” педагогаў запрасіла майстар-настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Марыя Юльянаўна Лісай, дзе прадэманстравала аптымальныя метады і прыемы для дасягнення мэты ўрока, а таксама глыбокія веды вучняў.

У межах метадычнага маста былі прадстаўлены практыкаарыентаваныя выступленні педагогаў установы адукацыі; “Каштоўнасці сучаснага эфектышнаг ўрока” (настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Марыя Давыдаўна Радзецкая);

“Фарміраванне мэтавызначэння ў вучняў як неабходны элемент павышэння матывацыі да навучання” (настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі Алена Аляксандраўна Стойлік);

“Арганізацыя праверкі дамашняга задання як важнейшы этап сучаснага эфектыўнага ўрока” (насташніка М.Д.Радзецкая);

“Актыўная ацэнка як стратэгія навучання. Перавернуты ўрок” (настаўнік-метадыст Наталля Іванаўна Чаркес).

Падчас рэфлексіі педагогі раёна падкрэслілі неабходнасць правядзення такіх практыкаарыентаваных мерапрыемстваў.

grodroo.by © 2019 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика