
Якуб Колас унёс значны ўклад у нацыянальную і сусветную літаратуру. Яго творы пераведзены больш як на 40 моў свету.
Найбольш важнымі яго дасягненнямі з’яўляюцца: расшырэнне жанравых магчымасцей беларускай літаратуры, узбагачэнне нацыянальнай паэзіі філісофскай і пейзажнай лірыкай, спалучэнне лірыкі і эпаса, закладванне асноў беларускага рамана і беларускай дзіцячай літаратуры, станаўленне норм беларускай літературнай мовы.
Яго жыццё і дзейнасць прасякнуты высакароднасцю, нераўнадушшам, грунтоўнымі адносінамі да ўсяго ў жыцці, вернасцю прынцыпам, адстайваннем сваіх поглядаў, любоўю да Радзімы і свайго народу,клопатамі пра захаванне самабытнасці беларусаў і пратэстам супраць любога прыгнёту чалавека.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Якуб Колас стаў сапраўдным народным песняром, сімвалам вялікасці і культурнага багацця нацыі. Ён падкрэсліў, што жыццё і творчасць Якуба Коласа – прыклад самаадданага служэння нарроду і Радзіме.