
27 кастрычніка 2018 адбыўся раённы конкурс дэкламатараў беларускаай паэзіі, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння С.Грахоўскага і 70-годдзю з дня нараджэння Я.Янішчыц, арганізаваны ўпраўленнем адукацыі Гродзенскага райвыканкама.
Імёны гэтых паэтаў можна паставіць у адзін рад з іменамі М.Багдановіча, Я.Купалы.
У конкурсе прынялі ўдзел 64 вучні. Выступленні ацэньваліся жюры ў дзвюх узроставых катэгорыях і трох намінацыях.
Лепшымі сталі выступленні Грышчук Ксеніі, вучаніцы 8 класа СШ № 1 г. Скідзеля, Грынь Караліны, вучаніцы 11 класа Парэцкай СШ, Сярко Маргарыты, вучаніцы 10 класа Путрышкаўскай СШ, Кузьміцкага Аляксея, вучня 9 класа СШ № 3 г.Скідзель, Гардзейчыка Паўла, вучня 9 класа Путрышкаўскай СШ, Шусцер Дар’і, вучаніцы 11 класа СШ № 2 г. Скідзеля.
Выступленні вучняў яшчэ раз пацвердзілі, што зіхоткае ззянне паэзіі названых паэтаў не паблякла, не згасла. І будзе свяціць да таго часу, пакуль людзі будуць мець духоўную патрэбу сустрэчы-дыялогу з таленавітай паэзіяй, сапраўдным мастацтвам.