Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

22 сакавіка 2022 года для вучняў I–XI класаў пройдзе адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні?», прысвечаны 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні

22 сакавіка спаўняецца 79 год з дня трагедыі, якая адбылася ў беларускай Хатыні. Мірная беларуская вёска, якая налічвала 26 двароў, была поўнасцю знішчана фашыстамі. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, самаму малодшаму было ўсяго 7 тыдняў.

            Сёння ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце не знайсці беларускай вёскі Хатынь Лагойскага раёна. На яе месцы ў 1969 годзе ў памяць ушанавання ахвяр фашызму на тэрыторыі Беларусі быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Мемарыял стаў трагічным сімвалам шматпакутнай Беларусі, які ўвасобіў у сябе боль і смутак загінуўшых. Аўтарамі мемарыяла з'яўляюцца архітэктары Юрый Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін і скульптар Сяргей Селіханаў. Комплекс паўтарае планіроўку былой вёскі.

            Мемарыяльны комплекс "Хатынь" уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

 

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика