Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

2 сакавіка 2019 прайшоў раённы паэтычны конкурс, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння А.Куляшова і творчасці паэтаў малой радзімы

2 сакавіка 2019 прайшоў раённы паэтычны конкурс, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння А.Куляшова і творчасці паэтаў малой радзімы. Конкурс праводзіўся з мэтай пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы, прыцягнення цікавасці да беларускай літаратуры, папулярызацыі творчасці беларускіх паэтаў, выяўленне маладых таленавітых паэтаў, выканаўцаў, развіцце творчых здольнасцей вучняў. Конкурс быў арганізаваны ўпраўленнем адукацыі Гродзенскага райвыканкама пры фінансавай падтрымцы Гродзенскага раеннага аб’яднання ГА “Беларускі дзіцячы фонд”. Прынялі ўдзел у конкурсе 78 вучняў 6-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раена. Конкурс праводзіўся па дзвюх намінацыях: дэкламатараў твораў А.Куляшова і дэкламатараў твораў паэтаў малой радзімы ў трох узроставх катэгорыях. У другой намінацыі вучні чыталі творы М.Васілька, Д.Бічэль, Л. Кебіч, Т.Мазур, Г.Самойлы, М.Васючэнкі і інш. Дыпломы 1 ступені атрымалі: Багдановіч Вікторыя, вучаніца 8 класа Азерскай СШ, Барысевіч Яна, вучаніца 9 класа Парэцкай СШ, Макеенка Аляксандра, вучаніца 6 класа СШ № 1 г. Скідзеля,Касцецкая Анжэла, вучаніца8 класа Індурскай СШ і Сенькавец Валерыя, вучаніца 11 класа Я/С-СШ агр.Луцкаўляны.
grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика