Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

11 студзеня 2021 года ў чарговы раз у краіне распачаўся трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Цэлы тыдзень вучні вобласці-пераможцы раённага этапу, набраўшыя найвялікшую колькасць балаў і прайшоўшыя па абласному рэйтынгу, будуць змагацца за магчымаць стаць удзельнікамі заключнага этапу.

Трэці год запар алімпіяда па беларускай моае і літаратуры праводзіцца на базе Гродзенскага раёна. Для 68 удзельнікаў вобласці гасцінна расчыніў дзверы Скідзельскі ліцэй. Тут створаны належныя ўмовы для пражывання і правядзення тураў алімпіяды. Прыгожы інтэр’ер сталоўкі спрыяе добраму настрою і магчымасці смачна падсілкавацца. У вольны ад правядзення тураў час у вучняў і кіраўнікоў каманд раённых каманд вобласці ёсць магчымасць пагуляць па прыгожаму зімоваму Скідзелю і наведаць музей беларускага пісьменніка Міхася Васілька.

Другі год алімпіяда па беларускай мове і літаратуры праводзіцца па новых правілах. З мінулага года праводзяца два туры: напісанне водгуку на мастацкі твор і выканананне комплекснай работы, у склад якой уваходзяць заданні па  мове і літаратуры.

Пяць вучаніц устаноў адукацыі Гродзенскага раёна змагаюцца за званне пераможцаў алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Усяго Гродзенскі раён прадстаўляе 22 вучні розных устаноў адукацыі.

Пажадаем ім поспехаў! 

grodroo.by © 2021 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика