
Сіліна Ала Васільеўна,загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №3 г.Скідзеля” пазнаёміла з гісторыяй і сучаснасцю дашкольнай установы.
У рамках метадычнага аб’яднання былі арганізаваны прагляд фрагменту народнага абрада “Вячоркі”, драматызацыя выхаванцамі сярэдняй інтэграванай групы паводле казкі “Рукавічка”, беларускія гульні-знаёмствы з гасцямі, танцы, песні беларускай тэматыкі ад выхаванцаў харэаграфічнага і вакальнага гурткоў.
Вайцяховіч Людміла Тадэвушаўна,намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, прэзентавала творчы праект па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №3 г.Скідзеля”-“Наш год-карагод”.
Ільючык Таццяна Юр’яўна,выхавальнік старэйшай інтэграванай групы,пазнаёміла з прадметна-развіваючым асяроддзем групы,як умовай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы.
Практычная частка метадычнага аб’яднання прайшла ў форме круглага стала.Удзельнікам былі прапанаваны гульні,загадкі,прымаўкі,знаёмства з гісторыяй беларускай лялькі.Завяршылася метадычнае аб’яднанне рэфлексіяй і падвядзеннем вынікаў.